А 12-й будзе названы лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру. Анлайн з сайта Нобелеўскага камітэта тут.

Па стане на вечар чацвярга, безумоўным лідарам у бумекераў была канцлер Германіі Ангела Меркель. Большасць букмекерскіх кантор прымала стаўкі на яе з каэфіцыентам 1,25 да 1. Апошнім немцам, хто атрымліваў такую ўзнагароду быў канцлер ФРГ Вілі Брант у 1971 годзе.

Далей ідуць прадстаўнікі Афрыкі: доктар-гінеколаг з Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Дэніс Муквеге (4,5 да 1) і каталіцкі святар з Эрытрэі Мусі Зэраі (5 да 1).

Крыху ўпалі шанцы Папы Францішка (5 да 1). Шанцы расійскай «Новай газеты» ацэньваюцца як 7 да 1.

Год таму нобелеўскую прэмію міру атрымалі пакістанская дзяўчына Малала Юсуфзай і абаронца правоў дзяцей з Індыі Кайлаш Сат'яртхі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0