У бліжэйшыя суткі, 10 кастрычніка, умовы надвор'я ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, сфарміраваная ў халоднай паветранай масе. Чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі днём месцамі ў паўночна-ўсходніх раёнах магчымы невялікі мокры снег. Вецер паўночны ўмераны. Ноччу на большай частцы тэрыторыі замаразкі 0..- 6°С, максімальная тэмпература паветра днём 3.. + 8°С. Атмасферны ціск істотна не зменіцца.

11 кастрычніка захаваецца ўплыў вобласці павышанага атмасфернага ціску і халодных арктычных паветраных мас. Пераважна без ападкаў. Ноччу на большай частцы тэрыторыі замаразкі 0..- 5°С, месцамі на глебе і ў паветры да -7°С; максімальная тэмпература паветра днём 3.. + 9°С.

12 кастрычніка надвор'е будзе фармаваць антыцыклон, цэнтр якога перамесціцца з поўдня Швецыі на Латвію. Без ападкаў. Ноччу на большай частцы тэрыторыі замаразкі 0..- 5°С, месцамі на глебе і ў паветры да -7°С; максімальная тэмпература паветра днём +5.. +10°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?