Еўрасаюз павінен аднавіць «практычныя адносіны» з Расіяй і не дазваляць ЗША дыктаваць сваю палітыку, заявіў кіраўнік Еўрапейскай камісіі Жан-Клод Юнкер.
Юнкер таксама адзначыў, што ён не згодны з заявай прэзідэнта ЗША Барака Абамы аб тым, што Расія ўсяго толькі «рэгіянальная дзяржава».
«Мы павінны зрабіць захады для наладжвання практычных адносін з Расіяй. Гэта не занадта прывабна, але гэта трэба рабіць, мы не можам працягваць у такім духу», — сказаў Юнкер.
Па словах кіраўніка Еўракамісіі, да Расіі трэба ставіцца з павагай.
Кіраўнік камітэта Дзярждумы па міжнародных справах Аляксей Пушкоў напісаў у твітары, што заява Юнкера пракладае шлях да пачатку адмены санкцый у дачыненні да Расіі.
«Гэта будзе няпросты працэс: яму будзе супраціўляцца ўся антырасійская Еўропа», - напісаў Пушкоў.