«Песьні залатой Крывіі» Эдуарда Акуліна аб’ядналі ў сабе два папярэднія магнітаальбомы — «Мая Крывія» і «Як яна і я». «Імпрэза, якая адбудзецца 16 сакавіка, — гэта адна з шэрагу прэзэнтацый «Песень залатой Крывіі» заплянаваных у гэтым годзе, і, дарэчы, ня толькі ў Менску, — кажа бард. — Зьбіраюся таксама запісаць новы кампакт‑дыск яшчэ да канца гэтага году, урэшце парадаваць прыхільнікаў маёй паэзіі выхадам новага зборніка вершаў. Да таго ж, мару выдаць сёлета аўтарскую Анталёгію перакладаў сучаснай украінскай паэзіі — «Украінскі майдан», працы над якой былі аддадзеныя апошнія два гады жыцьця».
Алесь Камоцкі ў гэтым месяцы плянуе выдаць альбом «З бацькоўскай кружэлкі». На плытцы будуць савецкія хіты другой паловы ХХ ст., перакладзеныя на беларускую мову.
Пачатак канцэрту а 18.00.
Квіткі ад 10 000 да 18 000. Інфармацыя праз тэл.: (029) 766‑24‑25, 649‑08‑88, (017) 328‑66‑38 (каса к/з «Менск»).