Ведамства Еўрасаюза па харчовай бяспецы (EFSA) апублікавала справаздачу пра рызыкі і перспектывы ўжывання ў ежу насякомых.

nnm.me

nnm.me

Каля двух мільярдаў чалавек на планеце ўжо рэгулярна ядуць насякомых, гаворыцца ў справаздачы.

Спецыялісты ЕС паказваюць, што ядомыя казуркі могуць стаць багатай крыніцай высакаякасных бялкоў, тлушчаў, вітамінаў, харчовых валокнаў і іншых карысных рэчываў для растучага насельніцтва Зямлі і выкарыстоўвацца як у рацыёне насельніцтва, так і ў якасці кармоў у жывёлагадоўлі. Аднак ступень магчымых рызык «насякомаводства» для людзей залежыць ад таго, якія хімікаты будуць выкарыстоўвацца пры іх развядзенні.

Фермерскае развядзенне насякомых для ежы эфектыўнае з эканамічнага пункту гледжання, пішуць аўтары справаздачы: пры меншым расходзе вады і кармоў казуркі маюць высокую «ураджайнасць».

Хоць жыхары ў розных краінах ужо ўжываюць у ежу каля 1900 відаў насякомых, у Еўрапейскім саюзе патэнцыйна могуць быць запатрабаваныя толькі некаторыя віды: мухі (відавочна, улічваюцца і лічынкі), матыль, мучныя чарвякі, конікі і роднасны ім від — саранча, лічаць даследнікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?