У Вялікабрытаніі суд прыгаварыў 34-гадовага хакера, які сачыў за людзьмі праз вэбкамеры на іх камп'ютарах, да ўмоўнага турэмнага тэрміну і грамадска-карысных прац.

Як распавялі ў паліцыі, жыхар графства Лідс Стэфан Рыга выкарыстаў для сачэння праграму-траян пад назвай BlackShades. Вірус, які дазваляе атрымаць дыстанцыйны доступ да любога заражанага камп'ютара, лёгка набыць на чорным рынку, яго кошт складае каля 40 даляраў.

Пры ператрусе ў доме Рыга паліцыя выявіла ў яго на кампутары здымкі з чужых вэбкамер. На многіх з іх ахвяры Рыга сфатаграфаваныя падчас заняткаў сэксам. Як высветлілася, з 14 ахвяр хакера прыкладна палова былі яго знаёмымі.

У выніку Рыга быў асуджаны на 20 тыдняў зняволення ўмоўна. На працягу наступнага года яму таксама прыйдзецца адпрацаваць 200 гадзін на камунальных працах. Акрамя таго, яго імя на 7 гадоў будзе ўнесена ў спіс сэксуальных злачынцаў.

Праграма BlackShades — гэта вірус-траян, які заражае камп'ютары карыстальнікаў, якія заходзяць на пэўныя старонкі. Апроч іншага, вірус распаўсюджваецца праз сацсеткі, ствараючы ад імя заражаных карыстальнікаў пасты са спасылкамі на вонкава бяскрыўдныя сайты. Вірус небяспечны толькі для камп'ютараў з аперацыйнай сістэмай Windows.

У 2014 годзе федэральным бюро расследаванняў ЗША былі арыштаваныя каля 100 чалавек, якія мэтанакіравана заражалі камп'ютары вірусам Blackshades.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?