За чатыры дні датэрміновага галасавання «датэрмінова прагаласавалі» больш 28%, паведамляе vybory2015.by.

Больш за ўсё выбарцаў прагаласавалі ў Гомельскай вобласці — 30,85%, а меней усяго ў Мінску — 23,39%.

Згодна з ўдакладненымі дадзенымі, у першы дзень датэрміновага галасавання яўка склала 4,49%. За два дні прагаласавала 10,96%, за тры - 18,7% ад агульнай колькасці выбаршчыкаў.

На мінулых выбарах у 2010 г. за ўсе пяць дзён датэрмінова прагаласавалі 23,1%, на выбарах-2006 — 31,3%, але сёлета ёсць яшчэ і субота.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?