У Беларусі ў пятніцу затрымалі дзве здымачныя групы ўкраінскага тэлеканалу 1+1. Пра гэта паведаміла журналістка ўкраінскага тэлеканала ТСН Вольга Мальчэўская.

Мальчэўская напісала ў твітэры, што затрыманых на мяжы журналістаў шмат гадзінаў дапытвалі прадстаўнікі КДБ. Яна паведаміла, што адзін з чатырох затрыманых здолеў затэлефанаваць калегам, але цяпер сувязі з затрыманымі няма.

Пазней затрыманыя зноў выйшлі на сувязь і паведамілі, што допыт скончыўся, але іх па-ранейшаму не прапускаюць праз мяжу, бо пачалася дадатковая мытная праверка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?