AP

У выніку двух выбухаў у турэцкай сталіцы загінулі 30 чалавек, 126 атрымалі раненні. Гэтыя дадзеныя апублікавала міністэрства ўнутраных спраў Турцыі.

«Каля 10:04 раніцы 10 кастрычніка па неўсталяванай пакуль прычыне адбыліся два выбухі перад Чыгуначным вакзалам Анкары, дзе сабраліся ўдзельнікі мітынгу. Па наяўных дадзеных, 30 чалавек загінулі, 126 нашых грамадзян пацярпелі. Пацярпелыя працягваюць лячэнне ў розных шпіталях горада», - гаворыцца ў заяве.

Выбухі прагрымелі з інтэрвалам у некалькі секунд у раёне эстакады, якая вядзе да цэнтральнага чыгуначнага вакзала. Там гэтай раніцай там пачалі збірацца актывісты прафсаюзных аб'яднанняў для ўдзелу ў мітынгу ў падтрымку міру і супраць тэрарызму. 

Улады не выключаюць версію пра тэрарыста-смяротніка, а таксама пра верагоднасць таго, што ў зоне выбуху можа быць закладзена яшчэ адна бомба. Месца інцыдэнту цалкам ачэплена і вызвалена ад людзей, ўнутры ачаплення працуюць спецыялісты. Выбухам разбураны тратуары, нанесеныя пашкоджанні элементаў канструкцыі эстакады, будынку вакзала, некалькім машынам.

Відавочцы адзначалі, што паліцыя выставіла ачапленне, праз якое прапускала удзельнікаў мітынгу, надглядаючы іх, таму версія пра смяротнікаў, на іх думку, дастаткова слабая. Месца выбуху і пад'язныя шляхі да яго ачэпленыя, там працуюць медыкі і паліцыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?