Улада2424

Караткевіч: Мы чакаем перамогі, чакаем двухзначнай лічбы і другога тура

Таццяна Караткевіч прагаласавала а 12-й гадзіне сама за сябе.

На ўчастак яна прыйшла разам з мужам. Караткевіч выйшла з кабінкі і паказала бюлетэнь журналістам. У ім насупраць яе прозвішча стаяла тлустая «птушачка». Затым яна сфатаграфавала бюлетэнь на мабільнік і паклала ў скрыню.

«Мы чакаем перамогі, чакаем двухзначнай лічбы і другога тура, — паведаміла Караткевіч на беларускай мове. – На плошчу я клікаць не буду, бо, па-першае, не ўпэўненая, што магу забяспечыць бяспеку людзям. А па-другое, верагодныя правакацыі ад іншых сіл».

Неверагодная яўка на датэрміновым галасаванні – гэта, па яе словах, «страх улады перад другім турам».

Пасля галасавання Таццяна паедзе да сына, які гуляе ў піянербол. Затым, па яе словах, будзе ў горадзе.

«Пра лічбу, якая атрымаецца, казаць не магу. Але за мірныя перамены прагаласуе шмат людзей», — запэўніла Караткевіч.

Каментары24

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Спецпрадстаўнік Трампа: Украіне могуць быць не патрэбныя рускамоўныя рэгіёны16

Спецпрадстаўнік Трампа: Украіне могуць быць не патрэбныя рускамоўныя рэгіёны

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы на Вялікдзень вяртаюцца на радзіму. На польска-беларускай мяжы калапс5

Расійская прапагандыстка Андрэева свабодна падарожнічае па свеце з пашпартамі Чарнагорыі і Гандураса ў кішэні12

Прыпяць сёлета зусім не разлівалася ФОТАФАКТ

У Лоеве закрылі паромную пераправу: 130 кіламетраў у аб'езд

«Яна працавала і атрымлівала заробак». НАУ адказаў наконт грошай Мельнікавай3

Расійскі рэгіянальны дэпутат з 2021 года жыве ва Украіне і працуе дыстанцыйна адтуль, падтрымліваючы Пуціна і вайну5

Лукашэнка прызнаў вялікія праблемы на «Амкадоры»6

Расійская апазіцыя ідэнтыфікавала супрацоўніка пасольства ў Вільні як афіцэра ФСБ. Гэта ён спрачаўся з Павуком у нядзелю10

«Смецця становіцца ўсё больш». Нехта зрабіў звалку проста каля музея-сядзібы Міцкевічаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Спецпрадстаўнік Трампа: Украіне могуць быць не патрэбныя рускамоўныя рэгіёны16

Спецпрадстаўнік Трампа: Украіне могуць быць не патрэбныя рускамоўныя рэгіёны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць