Культура2121

Віталь Рыжкоў. Вершы

    1. Беларусь сямівокая

    колькасьць піва на вечар у гэтым горадзе даўно ня мераюць літрамі
    аўтобусы тут бяз шкла каб пасажыры суседніх маглі размаўляць
    добра Табе — Ты нарадзіўся пад Сузор’ем Вялікай Літары
    кароткачасовы дождж безь перапынку плача як немаўля

    хранічнага аптымізму хапае толькі на тое каб напісаць смску
    ды трымацца больш‑менш вясёлым — хай сабе гэта й вонкава
    жыхароў гэтага гораду даўно пужаюць будоўляй АЭСу —
    сьмяецца і плача ў сем ручаёў Беларусь сямівокая

    тут у горадзе М мне таксама радасна радасна
    але лёгка адчуць безь любога сыгналу трывогу
    у нас усё добра — мы ў атачэньні патрэбнага радыюсу
    у самым сьмярдзючым цэнтры чагосьці жывога

        2. ***

        Самае вялікае сэрца ў горадзе
        спынілася раптам — вось гора дзе!
        Папрыходзілі розныя, заенчылі хорам:
        «Ах, гора нам!» Так, гора вам!

        Яно ляжала паміж пяціпавярхоўкамі,
        паабклеенае абвесткамі, пазастаўленае таксоўкамі,
        моладзь па начох тлумачыла сэрцу,
        што каханьне перашкаджае сэксу,

        жанатыя п’яніцы прывыклі да яго шоргату —
        «Чаго бадзяесься? Дадому йшоў бы ты…» —
        яны мачыліся на сьцяну мітральнага кляпана
        і нешта тлумачылі сэрцу, плакалі.

        Сэрца ўлічвала плюсы й мінусы —
        а цяпер спынілася; мо — стамілася?
        Ці было гэта сэрца shareware? —
        бо спынілася, стала шэрае!

        Паглядзець сабраліся чэргі доўгія,
        як спазьняецца «хуткая кардыялёгія».
        У Гарвыканкаме Галоўны вымавіць сіліўся:
        «Ну, не паводле пляну ж спынілася…»

        Людзі плакалі, церлі скроні,
        крыважэрна сьмяяліся ў вочы поўні,
        хто хістаўся, хто трымаўся роўна,
        хто цягнуў да сэрца свае далоні.

        3. ***

        Ты зьнітаваны з гэтым месцам больш цяпер,
        чым, як здавалася табе, раней, ды херувімы
        ўсё апантаней пераконваюць цябе,
        што ты нікому тут нічога не павінны.

        Тваю руку пацісьне потная рука,
        халодная, вялікая, кашчавая — па гэтым
        ты зразумееш, што ідзеш да цягніка,
        ты пакідаеш межы гета.

        Дастанеш кнігу, сядзеш ля вакна,
        чытаць ня здолееш — адно глядзець, як
        адольвае адлегласьці труна,
        ды радасьць сорамна паказваць пры суседзях.

      ***

      Віталь Рыжкоў нарадзіўся ў Магілёве, дзе жыве й працуе. Ляўрэат конкурсу «Плястылінавы бусел» (2005), фіналіст конкурсу Беларускага ПЭН‑цэнтру да стагодзьдзя газэты «Наша Ніва» (2006). Вершы друкаваліся ў часопісах «Маладосць», «Дзеяслоў», «Идиот» (Віцебск), штотыднёвіках «Наша Ніва», «Новы час» ды інш.

Каментары21

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У Мінску і ваколіцах град з паўяйка і вялікі патоп ВІДЭА1

У Мінску і ваколіцах град з паўяйка і вялікі патоп ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Усе грошы экс-палітзняволенай Наталлі Дулінай сабралі за лічаныя гадзіны1

Барбі з цукровым дыябетам. Кампанія Mattel прэзентавала новую ляльку

«Лагістыка падводзіць». Калі беларусак пачнуць бясплатна прышчапляць ад віруса папіломы чалавека?

Балансы на картках трох банкаў адноўленыя

Wargaming прыпыніў працу офіса ў Кіеве

Прайшоў чарговы дэдлайн, а балансы картак усё яшчэ не выправіліся9

Аляксандр Глеб папрасіў выключыць яго з санкцыйнага спісу Польшчы і атрымаў адказ10

МЗС Польшчы пракаментавала праблемы з атрыманнем віз13

Нейрасетка Ілана Маска выклікала скандал, ухвальна выказваючыся пра Гітлера

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску і ваколіцах град з паўяйка і вялікі патоп ВІДЭА1

У Мінску і ваколіцах град з паўяйка і вялікі патоп ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць