Два з трох «альтэрнатыўных» кандыдатаў паведамілі, што сёння ўвечары іх чакаюць на Беларускім тэлебачанні.

«Нікуды мы не прасіліся, яны самі пазванілі ў абед, — паведаміў Алег Гайдукевіч. — Звярнуліся да нас з АНТ. Дакладна я, вядома, не магу казаць, але нібыта сёння ўвечары планавалася перадача ў жывым эфіры з усімі кандыдатамі».

У штабе Улаховіча пацвердзілі, што ўвечары «атаман» павінен ісці на ТБ. Казаў пра гэта і сам Улаховіч. Праўда, які тэлеканал паклікаў, удакладніць ці то не захацелі, ці то не змаглі.

Але ў штабе Таццяны Караткевіч нічога ні пра якія перадачы не ведаюць. Кіраўнік штаба, Андрэй Дзмітрыеў, як і сама кандыдатка, пра вечаровы эфір першы раз чуюць. З ТБ ім ніхто не званіў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?