Улада2828

Хоць апазіцыя не заклікала на Плошчу, людзі зладзілі шэсце па праспекце ФОТА, ВІДЭА

Некалькі соцень мінчукоў пайшлі шэсцем ад Кастрычніцкай плошчы да плошчы Незалежнасці.

Фота Сяргея Гудзіліна.

У журналістаў «Нашай Нівы» засталося ўражанне, што ў першых шэрагах маніфестантаў ішла таксама група правакатараў. Яны былі нападпітку, выкрыквалі агрэсіўныя лозунгі, а потым нечакана зніклі, нібы растварыліся, калі ўвагу журналістаў адцягнуў дзіўны хлопец з расійскім трыкалорам.

22:37

Каля Касцёла засталося каля 40 чалавек, разам з журналістамі. Усе разыходзяцца.

22:31

Урэшце хлопчыка адпусцілі, ён пратакол не падпісаў. Маршрутка з'язджае.

22:20

Хлопца вядуць у маршрутку, што стаіць каля касцёла «Сухарава — Чыжоўка». Бачна, што яго там афармляюць.

22:12

Людзі з расцяжкамі некуды зніклі

22:10

Двое міліцыянераў падышлі да хлопца са сцягам, кажуць, што супраць яго будзе складзены пратакол за незаконнае шэсце. Пытаюць, ці ёсць у яго дакументы. У яго няма дакументаў.

Складаюць пратакол. У міліцыянтаў (капітан Рамека і старшы лейтэнант Смірноў) — камеры го-про на форме.

На плошчы — каля 100 чалавек.

Хлопцу — 17 гадоў. Яго завуць Ягор Скрабнеўскі. «За што яго затрымліваюць, чаму менавіта ён?»

«Ён кепскія словы гаварыў і са сцягам», — адказваюць міліцыянеры.

21:42

З'явіўся нейкі чалавек, загорнуты з расійскі сцяг. Яго адагналі да гатэля «Мінск». Пакуль у натоўпе некалькі правакатараў.

Людзі пакуль бязмэтава ходзяць па плошчы Незалежнасці. Частка разышлася, большасць застаецца на плошчы.

21:40

Людзі перыядычна гукаюць: «Дзе Статкевіч?»

21:36

Малітва скончылася. Гукаюць «Жыве Беларусь».

Нейкі чалавек з расійскім сцягам выйшаў на Плошчу:

Людзі ў штацкім спрабавалі яго затрымаць, але ён збег.

21:34

Людзі пачынаюць маліцца. Прапануюць памаліцца і разысціся.

Спяваюць «Магутны Божа».

21:26

Дайшлі да плошчы Незалежнасці, да Чырвонага касцёла. Міліцыя нічога не прадпрымае. Людзі разбрыдаюцца па плошчы.

21:14

Запалілі фаеры. Перад калонай ідзе групка людзей у цывільным з рацыямі, чалавек восем.

Дайшлі да «Цэнтральнай кнігарні».

21:11

Спускаюцца ў пераход каля ГУМа. Скандуюць: «Лукашэнка, сыходзь!».

Ідуць каля ГУМа. Міліцыя папярэджвае пра недапушчэнне правядзення такіх акцый.

21:06

Людзі рушылі праспектам у бок ГУМа.

20:52

На Кастрычніцкай плошчы прысутнічае каля 200 чалавек.

20:02

Сярод дэманстрантаў — грамадскі актывіст Максім Вінярскі і кінарэжысёр Вольга Мікалайчык, экс-палітвязень Юрый Рубцоў. Прыйшлі таксама пісьменнік Адам Глобус, палітолаг Уладзімір Мацкевіч, граф Аляксандр Прушынскі, экс-палітвязень Зміцер Дашкевіч, Вячаслаў Сіўчык, прадпрымальнік Алесь Макаеў.

«Мы не можам маўчаць», — патлумачыў у інтэрв'ю Радыё Свабода Максім Вінярскі.

Яны трымаюць бел-чырвона-белыя сцягі і расцяжку «Лукашэнка, сыходзь».

Зазначым, што на Плошчу не заклікалі ні лідары апазіцыі, ні кандыдатка ў прэзідэнты Таццяна Караткевіч.

Лукашэнка сёння размаўляючы з журналістамі, заклікаў апазіцыю «жыць па законе». «Нават калі яны ўчора ў парушэнне нашых законаў выйшлі — там не было ніводнага міліцыянта. Я жорстка запатрабаваў — не чапайце нікога да выбараў. Выбары заканчваюцца сёння ў 20 гадзін. Я папярэджваю — пачынайце жыць па законе!», — cказаў ён.

Ён таксама адзначыў, што ведае ўсіх апазіцыянераў, «іх 400 чалавек з 10 мільёнаў». «Яшчэ раз папярэджваю — выбары заканчваюцца ў 20 гадзін. Выконвайце закон», — прыгразіў ён.

Каментары28

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Як жыве просты мінскі зваршчык, які выйграў тры мільёны рублёў1

Як жыве просты мінскі зваршчык, які выйграў тры мільёны рублёў

Усе навіны →
Усе навіны

Прэзідэнт Ірана быў паранены падчас ізраільскіх удараў1

Блогер Сяргей Пятрухін знайшоў новую працу23

СБУ забіла кілераў, якія застрэлілі палкоўніка Службы бяспекі ў Кіеве14

У Мінску пажаніліся 15-гадовая дзяўчына і 16-гадовы хлопец22

Мікалай-Аціла, Брыджыт-Аўрэлія, Іван-Чыемерыэ. Якія імёны для немаўлят былі самымі папулярнымі ў сталіцы, а якія здзівілі3

Рух каля Партызанскага праспекта ў Мінску перакрылі амаль на месяц1

Закладчыца з дзявятага класа: у Оршы затрымалі 16-гадовую дзяўчыну за наркотыкі8

Як у Бабруйску камунальнікі зараблялі на галалёдзе, расказаў Дзяржкантроль1

Прапаноўвалі грошы, новы пашпарт і наведванне Беларусі без наступстваў. Беларуска за мяжою расказала, як яе вербаваў КДБ20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як жыве просты мінскі зваршчык, які выйграў тры мільёны рублёў1

Як жыве просты мінскі зваршчык, які выйграў тры мільёны рублёў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць