Па папярэдніх выніках, агучаных на дзяржаўным ТБ, Таццяна Караткевіч набрала нават менш за Гайдукевіча. Сама кандыдатка ў гэта не верыць.

Таццяна Караткевіч кажа: «Я не магу назваць свой працэнт, нават прыкладна. Але ў агучаныя лічбы я не веру. Давайце пачакаем вынікаў НІСЭПД — ім я давяраю».

«Траціна выбаршчыкаў нібыта прагаласавала датэрмінова. Маніпуляцыі з гэтымі галасамі маглі быць праведзены любыя», — зазначае Караткевіч.

Вынікі экзіт-пола Інстытута сацыялогіі Акадэміі навук наступныя:

Аляксандр Лукашэнка — 82,9%, супраць усіх 5,9%, Сяргей Гайдукевіч 4,4%, Таццяна Караткевіч — 4,3%, Мікалай Улаховіч — 2,1%. Гэтыя лічбы абнародаваў Ігар Катляроў, дырэктар Інстытута сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук на тэлеканале «Беларусь-1».

Вынікі экзіт-пола Аўстрыйскага інстытута параўнальных сацыялагічных даследаванняў і «Еўразійскага барометра»:

Аляксандр Лукашэнка 80,3%, Таццяна Караткевіч 5,6%, Сяргей Гайдукевіч 5,1%, Мікалай Улаховіч 1,9%. Гэтыя лічбы абнародаваў тэлеканал АНТ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?