Вельмі прыкалола навіна пра вэрбоўку брытанскага рыцара у якасці піяр-мэнэджэра рэжыму.

Перш за ўсё трэба адзначыць, што выбар на карысьць брытанца — гэта ацэнка прафэсійнай здольнасьці Азаронка, Казіяткі і іншых айчынных прапагандыстаў. Будзе файна, калі англічанін атрымае вялікія паўнамоцтвы і пачне апрача іншага соваць пятак у творчы працэс на БТ:

«Знаеце, што містэр Азарёнак, — скажа Бэл, неяк сутыкнуўшыся з аўтарам «Дзяцей хлусьні» каля ліфту на Макаёнка, паглядзеў я ўчора ваш чарговы прагон. Што магу сказаць – тэма аб сувязі акцый апазыцыі з працэсамі глабальнага пацяпленьня цікавая, аднак адстойная. Такімі фільмамі пазытыўны імідж Бацьку ня створыш. Затое на Захадзе вельмі ўплывовыя асацыяцыі геяў, якія маюць палітычныя лобі, шырока прадстаўленыя ў прэсе. Дык вось я тут падумаў: ці не даручыць вам здымкі фільму пра разгул свабоды гамасэксуалістаў у РБ і тое як улады цацкаюцца зь імі. Прыступайце зараз жа. Я ўжо тэлефанаваў у БРСМ: яны дадуць разнарадку на сельскагаспадарчую акадэмію па вывадзе студэнтаў на гей-парад».

Аднак вернемся да справы.

Важны блок у рэформе іміджу рэжыму: устойлівая клікуха «апошні дыктатар Эўропы» мае трансфармавацца ў новая больш прываблівае для вуха прозьвішча. Напрыклад, «жалезны мужык« або «жалезны лыжнік» (калі праводзіць па аналогіі з Жалезнай лэдзі – папярэдні працадаўца лорда Бэла).

Цікава, якую вэрсію новай мянушкі для раскруткі абярэ брытанец?

А ці будзе ён удакладняць свой варыянт з афіцыйным Менскам?

Бачу ашалелыя вочы замглавы адміністрацыі, чалавека савецкай школы, Рубінава, якому госьць з Альбіёну падсоўвае нейкія варыянты. Асабліва калі сярод іх прапановы назваў зоамарфалягічнага паходжаньня (шмат хто з палітыкаў параўноўвалі з той ці іншай жывёлай, напрыклад Чэрчыля за вочы называлі «хітры ліс», а Пуанкарэ – «тыграм»).

Мяне думаецца, што трэба танцаваць ад старой назвы.

На базе выразу пра дыктатара трэба стварыць і раскруціць абрэвіатуру – на інглішу гэта будзе LDE (Last Dictator of Europe).

Другі крок: LDE, калі чытаць проста - Элді. Тут пачынаецца самае важнае. Элді гучыць таксама як Aldi - самая буйная сець супермаркетаў у Еўропе.

Асацыяцыя з сеткай танных супэрмаркетаў адразу рэабілітуе нашы заскокі наконт правоў чалавека.

Сцэна

Сярэдні брытанец пасля працы сядзіць перад целекам і гуляе з пультам.

Клік

ВВС 1. Голас у рэкляме: Элді зноў паніжае цэны на кетчуп.

Клік

ВВС 3. Вядучы шоў: працягваем трансьляцыю з спаборніцтва сярод хатніх гаспадынь па заплыве ў стылі батэрфляй на прыз ад Элді – тона вермішэлі хуткага гатаваньня.

Клік

ВВС 4. Голас у рэкляме:. Элді прапануе цікавую і пэрспэктыўную працу для маладых людзей: рэклямаваць новы тавар «Элді» – корм для катоў, якія ў перажылі душэўную дэпрэсію на глебе правалу Манчэстэр Юнайтед у Кубку чэмпіёнаў.

Клік

ВВС 2. (заўвага: нудны - нудны канал для інтэлэктуалаў): нудны аналітык у акулярах: Аларм! Элді пераследуе нефармалаў! Куды глядзіць Эўропа? СОС!

Клік

Лічыце, што пазытыўны імідж аб Элді на Захадзе ў кішэні. Натуральна, з часам можа ўзнікне пытанне - чаму Элді? А хто ведае лепш адказ, чым галоўны піяр-прадстаўнік Менску:

Званок у офіс лорда.

«Так, лорд Бэл слухае. Чаму яго называюць Элді? Гэта ад абрэвіатуры ЛДІ, якую ў народзе расшыфроўваюць як «лепшы друг Інтэрнэту». Хаця сярод часткі беларусаведаў ёсьць другая версія: абрэвіятура пайшла ад папулярнага ніку, які яму даў піпл – «Last Democrat of Europe».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?