Reuters.com

Reuters.com

Умовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі працягне вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, сфармаваная ў паўночных шыротах. Пра гэта распавёў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметцэнтра Дзмітрый Рабаў.

У аўторак, 13 кастрычніка, пераважна без ападкаў, толькі па паўднёвым захадзе Брэсцкай вобласці магчымыя мокры снег і дождж. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -4 — +2°С, месцамі -5 — -7°С; максімальная днём 5 — +11°С.

У сераду і чацвер, 14 і 15 кастрычніка, гэтак жа пераважна без ападкаў. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -4 — +3°С, пры праясненнях да -6°С; максімальная днём 4 — +11°С.

Далей надвор'е пачнуць вызначаць атмасферныя франты, паўночныя вятры памяняюцца на паўднёвыя і ў нашу краіну накіруецца больш цёплыя, але вільготныя паветраныя масы, тэмпература крыху павысіцца, асабліва ўначы.

У пятніцу, 16 кастрычніка, пераважна без ападкаў, толькі раніцай і днём па паўднёва-заходняй палове Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу 0 — +5°С, па паўночна-ўсходняй палове -1 — -5°С; максімальная днём ад 5 па паўночным усходзе да +12°С па паўднёвым захадзе краіны.

У выхадныя дні на большай частцы Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы.

Месцамі туман. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 2 + 9°С, па поўначы пры праясненнях да -2 ° С; максімальная днём 5 + 12°С, па поўдні 13 + 14°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?