Адбылася тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Падчас размовы былі закрануты некаторыя пытанні беларуска-ўкраінскіх адносін. Кіраўнікі дзвюх дзяржаў дамовіліся аб падтрыманні кантактаў па пытаннях, што ўяўляюць узаемную цікавасць.

Парашэнка павіншаваў Лукашэнку з перавыбраннем на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0