У Мінску на сельскагаспадарчых кірмашах, што прайшлі 11 кастрычніка, рэалізавана прадукцыі на Br13,5 млрд, паведаміла прэс-сакратар галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама Анастасія Прымака.

Удзел у кірмашах прынялі 526 суб'ектаў гаспадарання. Рэалізавана 312 т плодаагародніннай прадукцыі (у тым ліку бульбы — 121 т, агародніны — 172 т і яблыкаў — 19 т). Тавараабарот склаў 2,5 млрд рублёў.

Акрамя таго, прададзена 12 т мяса і каўбасных вырабаў, 9 т рыбы і рыбатавараў, а таксама 19 т іншай прадукцыі (кандытарскіх, хлебабулачных вырабаў, нехарчовых тавараў). Тавараабарот склаў 11 млрд рублёў.

Глядзіце таксама: Пірожныя на ўчастку, дзе галасуе Лукашэнка, каштуюць ад 1300 рублёў. 1300!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?