Два супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі атрымалі траўмы падчас пераследу нецвярозага кіроўцу на Мінскай кальцавой аўтадарозе на ўсходняй ускраіне горада вечарам 11 кастрычніка. 

Як паведамілі ў аддзеле ДАІ Заводскага раёна сталіцы, супрацоўнікі міліцыі праследавалі мікрааўтобус «Мерседэс-Віта», які рухаўся са шматлікімі парушэннямі. Кіроўца спрабаваў уцячы ад пераследнікаў і па ўнутраным, і па знешнім кальцы МКАД. Ён быў затрыманы, калі мікрааўтобус павіс на дрэвах у лесапаласе на вуліцы Ілімскай — кіроўца не здолеў праехаць паміж імі. 

Падчас пагоні парушальнік пашкодзіў службовы аўтамабіль ДАІ. 

Адзін з супрацоўнікаў Дзяржаўтаінспекцыі пацярпеў, калі кіроўца мікрааўтобуса даваў назад, спрабуючы ўцячы ад ДАІ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?