Днём 12 кастрычніка ў Мінску супрацоўнікі галоўнага ўпраўлення крымінальнага вышуку МУС Беларусі пры падтрымцы спецыяльнага атрада хуткага рэагавання ўнутраных войскаў затрымалі грамадзяніна Узбекістана 1956 года нараджэння. 

Як паведамляе МУС, па ініцыятыве ГУУС Ташкента мужчына знаходзіўся ў міждзяржаўным вышуку з красавіка мінулага года. У сябе на радзіме затрыманы ўчыніў махлярства, прысвоіўшы прыкладна 20 тысяч даляраў ЗША. 

Затрыманы прыбыў у Беларусь з Расіі і хаваўся ў Мінску на арандаваных кватэрах. Тут ён разлічваў займацца камерцыйнай дзейнасцю, для чаго ўжо паспеў зарэгістраваць фірму. 

Затрыманне адбылося каля адной з банкаўскіх устаноў сталіцы, дзе фігурант спрабаваў адкрыць рахунак. Цяпер ён змешчаны ў ІЧУ ГУУС Мінскага гарвыканкама да разгляду пытання аб выдачы праваахоўным органам Узбекістана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?