16 сакавіка ў Беларусі традыцыйна адзначаецца Дзень беларускай салідарнасьці. На працягу некалькіх гадоў у нашай краіне і за мяжой праходзяць акцыі з заклікам да ўладаў вызваліць вязьняў сумленьня і спыніць рэпрэсіі супраць апазыцыі.

За апошнія два месяцы на свабоду выйшлі палітзьняволеныя Андрэй Клімаў, Зьміцер Дашкевіч, Артур Фінькевіч, Мікалай Аўтуховіч, Юры Лявонаў, Аляксандар Зьдзьвіжкоў.

У турмах Беларусі працягваюць утрымлівацца экс-кандыдатат у прэзыдэнты Беларусі Аляксандар Казулін, моладзевы актывіст Андрэй Кім, лідэр прадпрымальнікаў Сяргей Парсюкевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?