У сталіцы Косава Прышціне адбыліся сутыкненні дэманстрантаў з паліцыяй. Удзельнікі акцыі пратэсту супраць арышту апазіцыйнага парламентарыя кідалі ў паліцыянтаў камяні і бутэлькі з запальнай сумессю.

AP

AP

Член косаўскага парламента Альбін Курці быў арыштаваны за тое, што на мінулым тыдні распыліў у зале пасяджэнняў галоўнага заканадаўчага органа краіны слёзацечны газ.

Апазіцыйны дэпутат такім чынам пратэставаў супраць пагаднення косаўскага ўрада з Сербіяй.

Альбін Курці — заснавальнік партыі «Самавызначэнне», ён атрымаў вядомасць як арганізатар масавых студэнцкіх пратэстаў у 1990-х гадах.

Каля 200 дэманстрантаў, якія выйшлі на вуліцы Прышціны, скандавалі імя Альбіна Курці, закідваючы паліцэйскіх камянямі і «кактэйлямі Молатава».

Паліцыя ўжыла супраць дэманстрантаў слёзацечны газ.

Прадстаўнік паліцыі паведаміў, што ў выніку беспарадкаў пацярпелі тры дэманстранты і некалькі паліцэйскіх.

Выхадка Альбіна Курці ў парламенце была часткай пратэсту апазіцыйна настроеных дэпутатаў супраць пагаднення з Сербіяй.

Гэта пагадненне, дасягнутае пры пасярэдніцтве ЕС, дае дадатковыя паўнамоцтвы раёнам Косава, у якіх пражываюць у асноўным сербы.

Апазіцыя заяўляе, што гэта пагадненне будзе толькі спрыяць абвастрэнню супрацьстаяння паміж этнічнымі групамі і ўзмоцніць уплыў Сербіі ў Косаве.

Акрамя распылення газу, дэпутаты-апазіцыянеры свісталі ў свісткі і кідалі яйкі ў прэзідыум ў ходзе пасяджэння, каб сарваць парламенцкую сесію.

Этнічныя албанцы Косава аддзяліліся ад Сербіі пасля ўзброенага перавароту ў 1999 годзе і абвясцілі незалежнасць у 2008 годзе.

Бялград не прызнае незалежнасць Косава і па-ранейшаму лічыць гэтую тэрыторыю сваёй паўднёвай правінцыяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?