Лідар нацыянальнай зборнай Беларусі па валейболе Ганна Каліноўская у інтэрв'ю «Прессболу» заявіла, што знаходзіцца ў сваяцтве з Кастусём Каліноўскім: «Я цікавілася гэтым пытаннем і даведалася, што Каліноўскія пасля паўстання 1863 года былі сасланыя ў Гомельскую вобласць. Адтуль пайшлі дзве лініі. Мая, адразу скажу, далейшая, але яна таксама мела дачыненне да Кастуся Каліноўскага».

Валейбалістка адзначае, што яе характар пацвярджае гэта сваяцтва: «Так, бунтарскага ўва мне шмат. Я упартая і не люблю здавацца. Магу доўга маўчаць, але калі цярпенне падыдзе да канца, выбухну і нікому мала не падасца».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0