Рада бяспекі Нідэрландаў па расследаванні прычын і наступстваў аварый і катастроф у аўторак апублікуе фінальны даклад аб крушэнні ў 2014 годзе ў небе над усходам Украіны самалёта авіякампаніі Malaysia Airlines MH17, у выніку чаго загінулі ўсе, хто быў на борце 298 чалавек.

Згодна з першапачатковым вынікам расследавання, самалёт стаў ахвярай «высокаэнергетычных аскепкаў звонку самага самалёта». Многія лічаць, што гэта паказвае на тое, што самалёт быў збіты ракетай «зямля—паветра».

Захад і Украіна заяўляюць, што самалёт быў збіты падтрымоўванымі Расіяй сепаратыстамі на ўсходзе Украіны. Расія абвінавачвае Украіну.

Сённяшні даклад не пакажа, хто нясе адказнасць за крушэнне самалёта.

Расія публікуе уласны даклад аб прычынах крушэння «Боінга».

Самалёт Boeing 777 авіякампаніі Malaysia Airlines, які выконваў рэйс MH17 з Амстэрдама ў Куала-Лумпур, разбіўся ў ліпені мінулага года ў Данецкай вобласці Украіны ў разгар баявых дзеянняў паміж войскамі Украіны і прарасійскімі сепаратыстамі.

Сярод загінулых былі 196 грамадзян Нідэрландаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?