У Беларусі пачаліся перамены да лепшага, якія нельга не заўважыць, аднак Літва чакае ад гэтай краіны і іншых крокаў у кірунку дэмакратыі, сказаў літоўскі прэм'ер-міністр Альгірдас Буткявічус.
Delfi.lt
«Літва пастаянна назірае за тым, як Беларусь выконвае каштоўнасці, у якім кірунку яна ідзе, і мы не можам не заўважыць пачатак пераменаў — Беларусь не далучылася — што нас вельмі пазітыўна настроіла, — да эканамічных санкцый, якія ў дачыненні да Еўрасаюза (ЕС) і ў дачыненні да нас прымяняе Расія, і трэба прыняць да ўвагі і тое, што былі вызвалены палітычныя вязні, аднак мы чакаем ад Беларусі і іншых крокаў у кірунку дэмакратыі, бо такія крокі — гэта толькі пачатак», — сказаў А. Буткявічус ў інтэрв'ю ў інтэрв'ю Літоўскаму радыё ў аўторак.
Паводле яго слоў, Літва і Беларусь — суседнія краіны, якім варта шукаць больш кропак судакранання ў эканамічнай сферы і «не забывацца на каштоўнасці».
«Але эканамічныя адносіны з Беларуссю з кожным годам паляпшаюцца, і гэта настройвае нас аптымістычна», — дадаў кіраўнік літоўскага ўрада.