Пра гэта ён заявіў сёння на сустрэчы з прэзідэнтам Палаты эканомікі Аўстрыі Крыстафам Ляйтлем і першым намеснікам старшыні Нацыянальнай рады Аўстрыі Карлхайнцем Копфам.

«Нам трэба на аснове таго досведу супрацоўніцтва, які ў нас маецца, адкрываць новую старонку і рухацца наперад», — сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што час для гэтага не ўпушчаны, Беларусь падтрымлівала сувязі з Аўстрыяй.

Ён падзякаваў аўстрыйскаму боку за інвестыцыі і крэдытную дапамогу, аказаныя пры мадэрнізацыі беларускіх прадпрыемстваў. Ён падкрэсліў, што ў Беларусі будуць з вялікім задавальненнем вітаць аўстрыйскі бізнэс.

«Умова толькі адна — каб тыя, хто прыходзяць сюды, ставіліся да нашага народа дакладна так, як яны працуюць у Аўстрыі, — сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы. — Мы вас будзем абараняць дакладна так, як свае беларускія кампаніі. Вы нам чужымі не будзеце, мы будзем рабіць усё, каб вам тут было камфортна. І з боку аўстрыйскага бізнесу сапраўды такія павінна быць прыстойныя адносіны да нашай дзяржавы, да нашага народа».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?