Прэс-служба АБФФ выступіла з заявай з прычыны таго, што падчас матчу кваліфікацыі Еўра-2016 Беларусь — Македонія былі затрыманыя і дастаўлены ў мясцовае РУУС пяць заўзятараў гаспадароў.

Пасля затрымання заўзятараў з шалікамі з «Пагоняй» фанацкі сектар пакінуў трыбуны, архіўнае фота

Пасля затрымання заўзятараў з шалікамі з «Пагоняй» фанацкі сектар пакінуў трыбуны, архіўнае фота

«Зараз мы спрабуем разабрацца ў сітуацыі. Нам абсалютна не зразумела, як сімволіка, не забароненая заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, а таксама не ўваходзіць у забароненыя спісы ФІФА і УЕФА, можа служыць падставай для затрымання заўзятяраў у ходзе матчу», — гаворыцца ў паведамленні.

Раней паведамлялася аб тым, што фанаты былі затрыманыя за сімволіку з выявай «Пагоні», якая занесеная ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?