kommersant.ru

kommersant.ru

Фінансавае становішча ў Расіі стабільна, выдаткі расійскіх нафтавых кампаній самыя нізкія ў свеце, а экспартныя пошліны на нафту добра было б знізіць, мяркуе кіраўнік «Роснефті» Ігар Сечын.

«Вядома, фінансавае становішча стабільна. У нас ёсць рэзерв ліквіднасці, які дазваляе ажыццявіць нашу бягучую дзейнасць», - заявіў ён на эканамічным форуме «Расія кліча».

Пры гэтым «самыя нізкія выдаткі ў свеце», якія Сечын ацаніў у 4 даляра за барэль, на яго думку, не з'яўляюцца прычынай для падатковых выключэнняў у расійскіх нафтавых кампаній.

Раней расійскі ўрад прапанаваў адмовіцца ад зніжэння стаўкі вывазной мытнай пошліны на нафту і захаваць яе памер на ўзроўні 2015 года.

Па падліках кіраўніка «Роснефці, пры працягу росту падатковай нагрузкі здабыча нафты ў Расеі будзе зніжацца ў бліжэйшыя тры гады на 25-30 млн тон у год.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?