Толькі што ў раённым судзе Барысава быў абвешчаны прысуд заўзятарам, якіх затрымалі за шалікі з «Пагоняй» на матчы адборачнага турніру ЧЕ па футболе Беларусь — Македонія, што прайшоў у панядзелак на «Барысаў-Арэне».
Віталю Буцько, Змітру Хведаруку і Юрыю (прозвішча называць не хоча) прысудзілі штрафы ў 10 базавых велічынь (1,8 мільёны рублёў). Хлопцаў абвінавацілі ў дробным хуліганстве і непадпарадкаванні міліцыі, паведамляюць з залы суда.
Нагадаем, учора ўвесь сектар Б-12 пакінуў матч Беларусь — Македонія. Фанаты зрабілі гэта ў знак пратэсту супраць затрымання заўзятараў.
0
0
0
0
0
0