На выходных сямю матчамі 1/8 фіналу Кубку Беларусі стартаваў чарговы футбольны сэзон. Большасьць матчаў праходзілі ў Менску на штучных палёх.

Менскае «Дынама» пры новым трэнэры Ігару Крывушэнку ўпэўнена перамаглі сталічны «Лякаматыў» – 2:0.

Чэмпіёна краіны БАТЭ сьціпла перамог першалігавы «Верас» – 1:0. Адзіны гол на 55-ай хвіліне забіў нападнік зборнай Віталь Радзівонаў.

Менскі МТЗ-РІПА апынуўся ў наступным раўндзе без барацьбы. Папросту жлобінскі «Камунальнік» спыніў сваё існаваньне.

Астатнія матчы прынесьлі наступныя вынікі: «Хімік» (Сьветлагорск, Д2) – «Мясакамбінат» (Віцебск, Д3) –1:0, «Дарыда» (Менскі раён) – «Нёман» (Горадня) – 1:0, «Дняпро» (Магілёў) – «Віцебск» – 1:0, «Дынама» (Берасьце) – «Гомель» – 0:2, «Менск» – «Шахцёр» (Салігорск) – 0:1.

Матчы ў адказ адбудуцца 21-22 сакавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?