Спецыялісты з Вашынгтонскага Універсітэта даказалі, што людзі, якія пастаянна адчуваюць дрыжыкі, як правіла, даўжэй жывуць. З-за гарманальных змяненняў у іх арганізме запавольваецца метабалізм, што дазваляе захаваць энергію і цяпло.

Тэмпература цела звязана з працягласцю жыцця, высветлілі навукоўцы з ЗША. Гарманальныя змены ў арганізме чалавека прыводзяць да таго, што ён увесь час мерзне. Гэта прыносіць вялікі дыскамфорт, але, як аказалася, з'яўляецца карысным для здароўя.

Эксперты звязалі гэта даследаванне з іншым, у ходзе якога было даказана, што скарачэнне спажывання калорый падаўжае жыццё.

У ходзе эксперыменту 24-м 50-гадовым мужчынам і жанчынам давалі таблеткі-тэрмометры. Частка гэтых паддоследных скараціла штодзённы прыём калорый на 25%, астатнія не скарачалі рацыён, а актыўна займаліся спортам (бегалі), трэцяя група была кантрольнай. Зніжэнне тэмпературы было зафіксавана толькі ва ўдзельнікаў першай групы, якія скарацілі спажыванне калорый.

Грунтуючыся на дадзеным прынцыпе працы арганізма, навукоўцы плануюць стварыць прэпараты для падаўжэння жыцця.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?