Сірыйская армія рыхтуецца пачаць наступ на Алепа пры падтрымцы Ірана і баевікоў ліванскага радыкальнага руху «Хезбалах», паведамляе Reuters.

Для ўдзелу ў наземнай аперацыі ў Сірыю ўжо прыбылі тысячы іранскіх салдат, якія граюць «асноўную ролю» ў гэтым наступленні, заявіў суразмоўца агенцтва. Прыкрываць войскі Башара Асада з паветра будзе расійская авіяцыя.

У цяперашні час у Сірыі ідзе буйнамаштабная падрыхтоўка да ваенных дзеянняў, у прыватнасці, праводзіцца шырокая мабілізацыя арміі, адзначае Reuters. Наступ на Алепа войскаў прэзідэнта Сірыі Башара Асада стане працягам наступальнай аперацыі, распачатую некалькі дзён таму ў суседняй правінцыі Хама.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?