Аляксандр Лукашэнка 15-16 кастрычніка зробіць рабочы візіт у Казахстан, дзе прыме ўдзел у пасяджэннях Савета кіраўнікоў дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў і Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета. Пра гэта паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

kremlin.ru

kremlin.ru

Парадак дня маючага адбыцца саміту СНД налічвае 17 пытанняў. У прыватнасці, плануецца прыняцце заяў кіраўнікоў дзяржаў СНД у сувязі з 70-годдзем стварэння ААН, 30-й гадавінай аварыі на Чарнобыльскай АЭС, аб барацьбе з міжнародным тэрарызмам. Акрамя таго, шэраг пытанняў прысвечаны далейшаму ўмацаванню ваеннага і прыгранічнага супрацоўніцтва. Будуць разгледжаны таксама кадравыя пытанні.

Кіраўнікам дзяржаў на Вышэйшым Еўразійскім эканамічным савеце прапанавана абмеркаваць асноўныя напрамкі міжнароднай дзейнасці, эканамічнага развіцця ЕАЭС, падыходы да развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з асноўнымі партнёрамі на сярэднетэрміновую перспектыву.

Прэзідэнты таксама разгледзяць Парадак прыняцця ў ЕАЭС новых членаў і спынення членства ў саюзе, а таксама пытанне аб пачатку перамоваў з Дзяржавай Ізраіль аб заключэнні пагаднення аб зоне свабоднага гандлю. Парадак дня пасяджэння ўключае таксама шэраг арганізацыйных пытанняў, адзначаецца ў паведамленні

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?