У цэнтры Менску плянуецца пабудаваць некалькі падземных парковак. Як паведамляе Сталічнае тэлебачаньне, паркінгі на ўзор збудаванага пад плошчай Незалежнасьці маюць зьявіцца на вуліцы Янкі Купалы ля Сьвіслачы і пад Кастрычніцкай плошчай.
Апроч парковачных месцаў, пад зямлёй аўтамабілістам збудуюць запраўкі, крамы аўтазапчастак, дыягнастычныя канторы. Знойдзецца ў сутарэньнях і месца пад інтэрнэт‑кавярні, краму з адзежай, і нават боўлінг ды казіно.