Кварталу Асмолаўка ў Мінску можа быць нададзены статус культурна-гістарычнай спадчыны, паведаміў журналістам 14 кастрычніка на прэзентацыі карэкціроўкі генеральнага плана Мінска галоўны архітэктар УП «Мінскграда» Аляксандр Акенцьеў. 

Галоўны архітэктар зазначыў, што да 2030 года аб'ём «выбыцця» жылля складзе 1 млн. кв. м, у тым ліку 400 тыс. кв. м — знос прысядзібнай забудовы, 400 тыс. кв. м — перабудова першых паверхаў жылых будынкаў пад аб'екты грамадскага харчавання, бытавых паслуг і г.д., 200 тыс. кв. м — «выбыццё двух- і трохпавярховай забудовы, якая мае высокі ўзровень фізічнага зносу». «Выключэннем можа стаць Асмолаўка, вакол якой шмат падзей. Кварталу можа быць нададзены статус культурна-гістарычнай спадчыны, і ён можа захавацца», — сказаў Акенцьеў. 

«Для таго каб абараніць Асмолаўку, павінна быць заканадаўчая падстава, чым можа стаць прызнанне каштоўнасці квартала. Гэта робім не мы, не горадабудаўнікі, а гэта пытанне Міністэрства культуры. Мы толькі рэкамендуем», — зазначыў ён.

Як паведамлялася раней, больш як тысяча жыхароў Мінска падпісала інтэрнэт-петыцыю ў абарону Асмалоўскі. Гэты раён гістарычнага цэнтра горада ўяўляе сабой два невялікія кварталы, абмежаваныя вуліцамі Камуністычнай, Куйбышава, Кісялёва і Максіма Багдановіча і разрэзаных вуліцай Чычэрына. Спраектаваў раён, які будаваўся з канца 1940-х да пачатку 1950-х гадоў, мінскі архітэктар Асмалоўскі для высокапастаўленых чыноўнікаў, супрацоўнікаў тагачаснага штаба Беларускай ваеннай акругі. 

«Раён унікальны тым, — тлумачыць старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч, — што тут у асноўным узведзены дамы па тыпавых праектах — гэта першыя тыпавыя дамы ў Мінску, якія з'явіліся разам з жылой забудовай раёнаў трактарнага і аўтамабільнага заводаў. Але ў параўнанні з гэтымі раёнамі Асмолаўка кампактна забудаваная, і яе можна назваць першым спальным раёнам Мінска». 

На думку эксперта, забудова тут хаця і тыпавая, але мае выразныя мастацкія рысы і па сваёй планіровачнай структуры, архітэктурнай марфалогіі гэты раён з'яўляецца вельмі каштоўным у горадабудаўнічым плане. Некалькі разоў таварыства аховы помнікаў звярталася ў Мінкультуры з прапановамі аб наданні раёну статусу культурна-гістарычнай спадчыны, але па розных фармальных прычынах міністэрства адмаўляла ў гэтым.

***

Азнаёміцца з экспазіцыяй і іншымі матэрыяламі генеральнага плана Мінска можна ў перыяд з 12.10.2015 па 05.11.2015 (з панядзелка па пятніцу — з 14.00 да 18.00, у суботу і нядзелю — з 10.00 па 15.00) у будынку УП «Мінскграда» па адрасе: г.Мінск, вул. Камсамольская, 8, 2 паверх, каб. 204.

Заўвагі і прапановы будуць прымацца ў перыяд правядзення грамадскага абмеркавання пісьмова ў кнізе заўваг і прапаноў з 14.00 да 18.00 па вышэйпазначаным адрасе, а таксама праз паштовую сувязі і электронную пошту (e-mail: [email protected]).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?