Уладзімір Малярчук не прапусціў ніводных выбараў — альбо сам балатаваўся, альбо назіраў. На гэтыя выбары наўмысна выбраў сабе для назірання самы «скандальны» ў мінулым участак у Вілейцы: «Але сёлета на гэтым участку №6 змяніўся старшыня камісіі, і ўсе непаразуменні, якія былі, вырашаліся палюбоўна: мы на нешта звярталі ўвагу — адразу выпраўлялася».

Назіральнікі на гэтым выбарчым участку маглі не толькі спакойна лічыць і звяраць з выніковым пратаколам камісіі, колькі людзей прыходзіла галасаваць падчас датэрміновага галасавання, але і… бачыць увесь працэс падліку галасоў!

Уладзімір Малярчук: «Калі пачаўся падлік галасоў, назіральнікі ад улады засталіся сядзець там, дзе іх пасадзілі (адкуль нічога не бачна), а мы з калегам усталі і падышлі да стала. Намеснік старшыні загадала: «Сядзьце на сваё месца!», але я адказаў, што сяду і буду пісаць заяву аб прызнанні выбараў на гэтым участку несапраўднымі, бо мы не бачым, за каго бюлетэні. Яна змоўкла, і мы хадзілі вакол стала і глядзелі, за каго той ці іншы бюлетэнь, ці ў той стос яго кладуць. Быў з нашага боку поўны кантроль».

Што маем у выніку? З 1962 выбаршчыкаў гэтага ўчастка прагаласавала 1450. З іх за Таццяну Караткевіч свае галасы аддалі 457, альбо 31,5% чалавек, за Аляксандра Лукашэнку — 54,6%. На трэцім месцы кандыдат «супраць усіх» — 111, альбо 7,6% галасоў. Далей ідуць Сяргей Гайдукевіч з 42, ці 2,9%, галасамі і Мікалай Улаховіч з 23, ці 1,6%.

На ўчастку №25 Цэнтральнага раёна Мінска назіральнікі, у тым ліку і міжнародныя, толькі здалёк маглі бачыць, як адбываецца падлік галасоў выбаршчыкаў.

На ўчастку №25 Цэнтральнага раёна Мінска назіральнікі, у тым ліку і міжнародныя, толькі здалёк маглі бачыць, як адбываецца падлік галасоў выбаршчыкаў.

Працэс падліку галасоў выбаршчыкаў на Глускім выбарчым участку №2 — як яго бачыў назіральнік.

Працэс падліку галасоў выбаршчыкаў на Глускім выбарчым участку №2 — як яго бачыў назіральнік.

І яшчэ інфармацыя ад назіральнікаў: на ўчастку №4 у Маладзечне за Таццяну Караткевіч прагаласавала 30,3% выбаршчыкаў, за Аляксандра Лукашэнку — 54,3%. На ўчастку №7 у Смаргоні за Караткевіч — 29,6%, за Лукашэнку — 58,9%. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?