Дзіця атрымала траўмы ў выніку дарожна-транспартнага здарэння ў Віцебску.
Як паведамляе УУС Віцебскага аблвыканкама, 14 кастрычніка прыкладна ў 12.40 32-гадовы віцяблянін, кіруючы аўтамашынай «Форд-Транзіт» (маршрутнае таксі), на вуліцы Карла Маркса ў Віцебску пры праездзе рэгуляванага пешаходнага пераходу ўчыніў наезд на дзяўчынку-пешахода, якая перасякала пешаходны пераход справа налева на чырвоны сігнал святлафора.
У выніку ДТЗ дзіця з траўмамі дастаўленае ў бальніцу.