«Ад імя кіраўніцтва Міністэрства ўнутраных спраў і сябе асабіста выказваю падзяку асабоваму складу за добрасумленнае выкананьне службовых задачаў, высокую дысцыпліну і стрыманасьць, якія далі магчымасьць забясьпечыць правядзеньне выбараў прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь на высокім арганізацыйным узроўні», — адзначыў міністар.

У пэрыяд з 5 па 12 кастрычніка ўвесь асабісты склад МУС быў пераведзены на ўзмоцнены варыянт нясеньня службы. Масавую акцыю з нацыянальнымі сьцягамі напярэдадні выбараў і стыхійную акцыю пратэсту ў дзень выбараў не разганялі, хоць падчас апошняй затрымалі  пяцёх анархістаў, таксама адзначаная сьпешна спыненая спроба скласьці пратакол на 17-гадовага хлопца. Пасьля выбараў адбываліся затрыманьні на падставе выкарыстаньня нацыянальнай сымболікі: кіроўцу зь бел-чырвона-белым сьцягам адпусьцілі празь дзьве гадзіны затрыманьня, а футбольных фанатаў з шалікамі з «Пагоняй» пакаралі штрафамі.

«Выбары прайшлі ў строгай адпаведнасьці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, спакойна, безь ніякіх узрушэньняў. Усё неабходнае для гэтага мы зрабілі», — заключыў Шуневіч.

У пэрыяд кампаніі па выбарах прэзыдэнта ў Менску прайшло некалькі акцыяў апазыцыі. Супрацоўнікі міліцыі нікога на іх не затрымлівалі, на арганізатараў склалі пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэньнях.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?