Аб’екты гандлю і прадпрыемствы грамадзкага транспарту выстаўляюць новыя рахункі ўдзельнікам акцыі прадпрымальнікаў 10 студзеня.

«Менсктранс» ацаніў свае страты ад 14 да 18 гадзінаў 10 студзеня ў памеры 24,2 мільёна рублёў. Прыватныя перавозчыкі аказаліся больш сьціплымі — яны запатрабавалі кампэнсаваць ім 1,6 млн рублёў.

«У выніку стварэньня напружанай псыхалягічнай абстаноўкі ў раёнах правядзеньня мітынга і абмежаваньня праходу пакупнікоў да гандлёвых аб’ектаў, разьмешчаных побач зь месцам мітынгу, было адзначанае рэзкае зьніжэньне пакупніцкага попыту», — адзначаецца ў матэрыяле крымінальнай справы.

ГУМ выставіў рахунак у памеры 52,1 млн рублёў, гандлёвы цэнтар «Сталіца»45,5, унівэрсам «Цэнтральны»13,7, ААТ «Узвышша»3,2, ААТ «Ласунак»2,9 млн.

Агульная сума, якую патрабуюць кампэнсаваць ад удзельнікаў прадпрымальніцкай акцыі цяпер роўная 143,5 млн рублёў.

Зьміцер Панкавец

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0