Вучні 9-га класа сувораўскага ліцэя ў Растове-на-Доне (Расія) спарадыравалі на камеру пакаранне людзей тэрарыстамі, пасля чаго гэтыя кадры з'явіліся ў інтэрнэце. Паліцыя пачала па гэтых фактах праверку, паведамляе ў чацвер, 15 кастрычніка, выданне 161.ru.
«Па гэтым факце паліцыя цяпер праводзіць праверку, па выніках якой будзе прынята адпаведнае рашэнне. Будуць апытаныя вучні, бацькі і выкладчыкі ліцэя», — паведамляе выданне са спасылкай на кіраўніка прэс-службы ГУ МУС РФ па Растоўскай вобласці Наталлю Усціменка.
У самым ліцэі лічаць, што школьнікі «самі не разумелі, што робяць».
Прадстаўнік навучальнай установы распавяла 161.ru, што з усімі вучнямі пазней былі праведзены гутаркі.
0
0
0
0
0
0