Мабільны аператар velcom 15 кастрычніка запусціў універсальную фінансавую праграму v-banking, якая дазваляе аб'яднаць у адзін акаўнт аперацыі з усімі сваімі банкаўскімі картамі і кіраваць імі з уласнага смартфона. 

Як паведамілі ў кампаніі velcom, цяпер бясплатная праграма v-banking даступная для Android-карыстальнікаў, а скарыстацца ёй могуць трымальнікі карт міжнародных плацежных сістэм VISA і Master Card усіх банкаў Беларусі. 

Мабільная праграма даступная для абанентаў розных мабільных аператараў. Пры яе дапамозе яны змогуць ажыццяўляць пераводы грошай з карты на карту карыстальніка v-banking, выкарыстоўваючы нумары тэлефона з запісной кніжкі; на банкаўскія карткі незалежна ад таго, які банк іх выпусціў і з карты якога банка ажыццяўляецца перавод. 

Акрамя гэтага, ёсць магчымасць аплачваць розныя паслугі/тавары ў сістэме ЕРІП; выконваць аперацыі па любой з карт, уключанай у акаўнт, у тым месцы і ў той час, калі гэта зручна. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?