фота Сяргея Гудзіліна

фота Сяргея Гудзіліна

Аднак, як тлумачылі раней у Міністэрстве адукацыі, Святлану Алексіевіч уключылі ў курс рускай літаратуры.

— Чаму рускай? Творы ўключаны ў праграму па беларускай літаратуры, але рускамоўнай, — здзівіўся пытанню kp.by міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў. — Гэта будуць 10-11-я класы, бо ў яе вельмі спецыфічныя творы, і яны трапляюць пад пэўную катэгорыю. Дзецям малодшага школьнага ўзросту, вядома, не рэкамендуюцца гэтыя творы, досыць цяжкія з маральнага пункту гледжання.

— Ці будзе Міністэрства адукацыі арганізоўваць лекцыі Святланы Алексіевіч у беларускіх універсітэтах?

— Гэта вы ў яе спытаеце, ці гатовая яна.

— А Міністэрства адукацыі пакуль з пісьменніцай не дамаўляецца?

— Мы ні пра што не дамаўляліся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?