Рух па ўчастку аўтадарогі Мінск-Дзяржынск у Мінскім раёне 16 кастрычніка будзе абмежаваны, паведамілі БелТА ва УДАІ УУС Мінаблвыканкама.

Правядзенне следчага эксперыменту на 16-м км аўтадарогі Мінск—Дзяржынск на месцы ДТЗ, якое мела месца раней, запланавана на 16 кастрычніка з 21.00 да 22.00 гадзін. У сувязі з гэтым рух усіх відаў транспартных сродкаў на дадзеным участку дарогі часова будзе абмежаваны ў напрамку Дзяржынска.

Каб не ствараць заторы Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці рэкамендуе аўтаўладальнікам планаваць час і маршрут паездак з улікам пададзенай інфармацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?