Паводле інфармацыі onliner.by, сетка платных дарог у Беларусі павялічыцца на 323,5 кіламетра, якія будуць уключаны ў сістэму BelToll.

Да новых участках платных дарог адносяцца: P99 (Баранавічы — Ваўкавыск — Пагранічны — Гродна); пад'езд ад Р99 да мяжы Рэспублікі Польшча (Бераставіца); P21 (Віцебск — мяжа з Расійскай Федэрацыяй у Лёзна); P23 (Мінск — Мікашэвічы); M6 (Гродна — мяжа з Рэспублікай Польшча ў Брузгах — участак да Шчучына); M5 (Жлобін — Гомель).

Сістэма працуе на тэхналогіі DSRC-сувязі такім чынам, што збіраць плату за праезд можна ў рэжыме вольнага шматпалоснага руху. Платнымі названыя вышэй участкі дарог будуць для ўсіх транспартных сродкаў, акрамя легкавых аўтамабіляў з агульнай масай менш за 3,5 тоны, якія зарэгістраваныя ў краінах Еўразійскага эканамічнага саюза.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0