Полацкія прадпрымальнікі дамагліся ад мясцовых уладаў згоды правесці сустрэчу і абмеркаваць праблему ўмоў гандлю і масавых праверак ІП з боку кантралюючых органаў.

Як паведаміў БелаПАН старшыня РГА «Перспектыва» Анатоль Шумчанка, раніцай 17 кастрычніка прадпрымальнікі сустрэнуцца з намеснікам старшыні Полацкага райвыканкама Аляксандрам Каладынскім. «Яны збіраюцца прыйсці ўсім рынкам і разабрацца з гэтымі праверкамі. У іх адно патрабаванне — каб ім далі спакойна працаваць», — сказаў Шумчанка.

Як паведамлялася раней, больш як 500 прадпрымальнікаў Полацкага рынку (Віцебская вобласць) адказалі стыхійнай забастоўкай на масавыя праверкі супрацоўнікаў падатковых органаў і аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0