Дазволеную хуткасць на другой Мінскай кальцавой аўтадарозе (МКАД-2) да зімы плануецца знізіць да 70 км/г, паведамілі ў РУП «Мінскаўтадар-Цэнтр».

«Па-першае, на дарозе яшчэ ідуць работы, вядзецца яе абследаванне. Па-другое, трэба ўлічваць умовы надвор'я — пахаладанне і тэхналагічныя асаблівасці бетоннага пакрыцця. Да зімы магчыма абмежаванне хуткаснага рэжыму з цяперашніх 90 км/г да 70 км/г», — расказалі спецыялісты.

Такія меры патрэбны ў першую чаргу для гарантавання бяспекі аўтамабілістаў. «На працягу года пасля адкрыцця дарогі яе нельга апрацоўваць сумесямі, у якіх ёсць соль. Паколькі ў начны час ужо назіраюцца замаразкі, рух з высокай хуткасцю небяспечны», — канстатавалі на прадпрыемстве. Там удакладнілі, што для апрацоўкі дарогі будуць прымяняцца фракцыйныя сумесі (напрыклад, пясок).

Плануецца, што ў перспектыве на МКАД-2 можна будзе развіваць хуткасць да 120 км/г.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?