Грамадства11

За лаянку на Плошчы Артура Жука аштрафавалі на 4 базавыя

Гэта складае 720000 рублёў. 

Справа разглядалася ў судзе Маскоўскага раёну сталіцы. Падчас абвяшчэньня прысуду судзьдзя Тацяна Матыль сказала: «Спадзяюся, вы зрабілі дакладныя высновы».

Перад агучваньнем пастановы карэспандэнт Свабоды сфатаграфаваў Артура Жука, але судзьдзя прымусіла яго выдаліць здымак.

Лідчаніна Артура Жука, маладога супрацоўніка менскага заводу колавых цягачоў, судзілі за нецэнзурную лаянку падчас акцыі 11 кастрычніка.

Пасьля суду цётка Артура Жука, якая прысутнічала на працэсе, забараніла свайму пляменьніку кантактаваць з карэспандэнтамі. 

Журналіст Свабоды чакаў Артура Жука цягам гадзіны, але ні ён, ні яго цётка так і ня выйшлі з будынку суду.

Перад судом Артур апавёў Свабодзе, што прызнае сваю віну і спадзяецца на мяккі прысуд:

«Я выказаўся пару разоў нецэнзурна, і я гэта прызнаў. Тым больш што гэта ёсьць на відэа. Што будзе, я ня ведаю. На працы кажуць: «Працуй, усё нармальна». Але амаль штодзень на нейкія перамовы водзяць, пытаюць, што, як, навошта, намякаюць, што кантракт наўрад ці працягнуць. Хвалююцца знаёмыя вельмі моцна, турбуюцца.

Я выказаў тое, што многія хацелі выказаць. Так, крыху перабольшыў у тым, што нецэнзурная лексыка вылецела, але сказаў тады тое, што думаў, тое ж думаю і цяпер. На акцыі нікога з палітыкаў не было, але яны і не патрэбныя ў прынцыпе: усё павінна быць у галовах у людзей, тады нешта будзе».

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

33-гадовы беларускі кікбаксёр-чэмпіён памёр ад рэдкай анкалогіі4

33-гадовы беларускі кікбаксёр-чэмпіён памёр ад рэдкай анкалогіі

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродне пабудуюць два новыя гандлёвыя цэнтры

Лаўроў запатрабаваў, каб увесь свет прызнаў расійскімі акупаваныя тэрыторыі Украіны8

«Крумкачы» прадставілі сваю новую форму. Яна з выцінанкай3

Пуцін абвясціў трохдзённае перамір'е ў гонар 80-годдзя Перамогі11

У Іспаніі і Партугаліі знікла электрычнасць4

Азаронак адказаў блогерцы: Падняў ж*пу і прашвырнуўся па гандлёвых кропках17

Канклаў збярэцца 7 мая, на ім будзе старшынстваваць кардынал Паралін

«У яго што, не было чорнага касцюма?» Трампа крытыкуюць за праяўленне непавагі на пахаванні Папы Францішка6

Мужчына вызваліўся раніцай з калоніі і пасля абеду паспеў трапіцца за краты па такой жа справе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

33-гадовы беларускі кікбаксёр-чэмпіён памёр ад рэдкай анкалогіі4

33-гадовы беларускі кікбаксёр-чэмпіён памёр ад рэдкай анкалогіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць