Урад Венгрыі аб'явіў, што мае намер закрыць мяжу апоўначы па мясцовым часе, каб спыніць паток мігрантаў, якія прыбываюць у краіну.

Міністр замежных спраў Венгрыі Петэр Сіярта заявіў, што ўдзельнікі брусельскага саміту краін ЕС адмовіліся прыняць прапанову Венгрыі аб стварэнні агульнаеўрапейскай памежнай службы, і што ў выніку Будапешт аказаўся вымушаны дзейнічаць у аднабаковым парадку.

Паводле яго слоў, уцекачы па-ранейшаму змогуць падаваць прашэнні аб прадастаўленні ім прытулку ў двух пагранічных транзітных зонах. Аднак практычна ўсе падобныя просьбы будуць адхіленыя, бо ўцекачы прыбылі да мяжы з краін, якія Венгрыя разглядае як бяспечныя.

Венгрыя ўжо закрыла сваю мяжу з Сербіяй.

Адначасова з гэтым прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган высмеяў ЕС за тое, што краіны Еўрасаюза прымаюць значна менш бежанцаў, чым Турцыя.

Яго словы сталі халодным душам для тых, хто з аптымізмам ацэньваў папярэднія дамоўленасці паміж лідарамі ЕС і Турцыі на перамовах у Бруселі аб выдзяленні Анкары трох мільярдаў еўра — у першую чаргу для ўладкавання цэнтраў па прыёме бежанцаў.

Эрдаган таксама з іроніяй пракаментаваў прапановы вылучыць нямецкага канцлера Ангелу Меркель на Нобелеўскую прэмію міру за тое, што Германія прыняла вялікая колькасць бежанцаў у гэтым годзе.

«У нас знаходзяцца 2,5 млн бежанцаў, нікому да гэтага няма справы», — сказаў Эрдаган.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?