Авіякампанія «Белавія» 17 кастрычніка запускае на сайце ў тэставым рэжыме функцыю распазнання пашпартоў. Пра гэта гаворыцца на старонцы авіякампаніі ў фэйсбуку.

«Цяпер пры куплі білетаў анлайн можна сфатаграфаваць або загрузіць ужо існуючую фатаграфію апошняй старонкі пашпарта, і сайт booking.belavia.by паспрабуе распазнаць і запоўніць неабходныя палі формы ўводу пашпартных дадзеных», — адзначаецца ў паведамленні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0