У Мінску да канца гэтага года не плануецца павышаць тарыфы на праезд у камунальным пасажырскім транспарце.

Пра гэта паведаміла намеснік генеральнага дырэктара па эканоміцы дзяржаўнага прадпрыемства «Мінсктранс» Ірына Якубоўская.

«Пытанне аб павышэнні да канца гэтага года тарыфаў на праезд у грамадскім транспарце Мінска не разглядаецца. У мяне няма такіх звестак, і разлікаў такіх не было», - сказала Ірына Якубоўская. У той жа час намеснік гендырэктара не выключыла верагоднасці павышэння кошту праезду ў грамадскім транспарце горада ў наступным годзе.

Апошні раз аплата за праезд у грамадскім транспарце Мінска павышалася ў снежні мінулага года да Br4,5 тыс. з Br4 тыс. за адну паездку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?